У калекцыю Нацыянальнага мастацкага музея перадалі два творы індыйскага мастацтва

26 июля 2017

Спецыяльна для музея стварылі ўнікальных сланоў ручной працы. Майстры адлюстравалі іх у традыцыйных усходніх тэхніках. Адна фігура слана выканана ў ружовым дрэве, другая - у мармуры. Абодва прадметы вялікіх памераў, упрыгожаны роспісамі, элементамі са шкла і белага дрэва. Падарунак стварылі па спецзаказе і за кошт сродкаў індыйскага савета па культурных сувязях.

Нацыянальны мастацкі музей Беларусі і пасольства Індыі звязвае шматгадовае супрацоўніцтва. Усяго ў нашым музеі каля паўтары тысячы прадметаў усходняй культуры.