У Гродне адкрыўся традыцыйны кірмаш "Казюкі"

4 марта 2015

Драўляныя бочкі для квашання капусты, медныя фібулы з аметыстам, вязаныя шалікі і гліняныя свісткі, якімі, паводле легенды, заклікаюць вясну. У Гродне 20-ы раз адкрыліся традыцыйныя "Казюкі". Моцны снег не перашкодзіў кірмашу народных майстроў, які сабраў больш за 150 удзельнікаў з Беларусі і Украіны. "Казюкі" падтрымліваюць спадчыну старадаўніх кірмашоў, якія праводзіліся на тэрыторыі Беларусі, Польшчы і Літвы стагоддзі таму. Шматлікія вырабы рамеснікі рэкамендуюць выкарыстоўваць і ў побыце, а не толькі як элемент дэкору.

У Гродне пад кірмаш аддалі цэнтральную вуліцу горада. Шматлікія жыхары і госці горада кожны год карыстаюцца магчымасцю выбраць падарунак да 8 Сакавіка менавіта сярод сувеніраў ручной працы з прэтэнзіяй на эксклюзіў. Адначасова з "Казюкамі" ў Гродне традыцыйнае свята рамеснікаў праходзіць у шматлікіх гарадах Польшчы і Літвы. Лічыцца, што са дня святога Казіміра, апекуна народных майстроў, варта чакаць вясны.