У гэтыя дні 100 гадоў споўнілася б Антону Бархаткову

18 января 2017

У гэтыя дні 100 гадоў споўнілася б аднаму з родапачынальнікаў сучаснага беларускага жывапісу - Антону Бархаткову. Выхадзец з беднай сялянскай сям'і, сваёй працай і талентам увайшоў у лік лепшых савецкіх пейзажыстаў. Мастак, які прайшоў вайну, перажыў жах канцлагераў, ён пісаў прыгажосць роднай зямлі. Алена Борматава - пра майстра.

Вёска Шчаглоўка на Магілёўшчыне - радзіма мастака Бархаткова. Ён рана страціў бацьку – той, атручаны нямецкімі газамі пад Смаргонню, памёр адразу пасля Першай сусветнай. Затым быў перыяд беспрытульнасці ў Маскве, пакуль адзін з кіраўнікоў ЧК не становіцца яму прыёмным бацькам. Адначасова паступаў у мастацкае і лётнае вучылішча. Выбраў творчасць. Пасля была вайна. Палон. Партызанскі атрад. Адтуль штаб партызанскага руху прызначае Бархаткова кіраўніком важнага мастацкага праекта.

У Мінску працуе мастаком у былой карціннай галерэі - Сучасным нацыянальным мастацкім і Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Аднак вырашае працягнуць вучобу і паступае ў Сурыкаўскі інстытут у Маскве. На першым курсе за змрочныя студэнцкія карціны атрымаў мянушку Рэмбрандт. Яна суправаджала яго ўсё жыццё.

У Маскве Бархаткоў знаёміцца з вядомым беларускім пейзажыстам Бялыніцкім-Бірулям. Яго работы бралі «золата» на найбуйнейшых еўрапейскіх выставах, пакідаючы генія Левітана. Яго лірычныя, туманныя пейзажы вылучаюцца з тысяч. Карціны Бірулі можна пазнаць імгненна. Антон працуе ў майстэрні мэтра. Разам выязджаюць на пленэры. У “Чайку” - дачу Бялыніцкага ў Цвярскую вобласць, аб'ездзілі і ўсю Беларусь. Бархаткоў становіцца вучням акадэміка. Дарэчы, адзіным за ўсю творчую біяграфію Бірулі. Потым Антон імя свайго настаўніка дасць старэйшаму сыну.

Майстэрня, у якой Антон Бархаткоў працаваў амаль усё сваё жыццё. У дом на сучасным праспекце Незалежнасці мастак пераехаў у пачатку 60-ых. Менавіта на гэтых квадратных метрах былі напісаны сотні карцін, якія сёння складаюць фонд нацыянальнага беларускага мастацтва.

Тут жа былі напісаны і 17 палотнаў, якія сёння ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея. Яны разам с карцінамі з сямейнай калекцыі - на юбілейнай выставе. Вернісаж запланаваны на люты.