Цырк дзю Салей на вуліцах Мінска

19 апреля 2017

Сёння артысты вядомай ва ўсім свеце трупы наладзілі шоу ў розных пунктах беларускай сталіцы. У сцэнічных касцюмах і грыме выканаўцы з'явіліся ў некалькіх гандлёвых цэнтрах, на Прывакзальнай плошчы, ля Галоўпаштамта. У гараджан была магчымасць зрабіць сэлфі, пагутарыць з кумірамі, а таксама паўдзельнічаць у розыгрышы білетаў на шоу легендарнага канадскага калектыва. Акцыя прайшла ў падтрымку новай праграмы Цырка дзю Салей "Варыкай", што азначае "ўсюды". Выканаўцы галоўных роляў з'яўляюцца ў розных гарадах па ўсім свеце і запрашаюць на сваё шоу звычайных прахожых.

Для Цырка дзю Салей гэта ўжо чацвёртыя гастролі ў Беларусі. Шоу Варекай адбудзецца ў Мінску ў канцы верасня.