Сёння ў Кітаі адкрыюцца Дні культуры Беларусі

27 мая 2017

У Пекін ужо адправілася шматлікая дэлегацыя. У яе складзе і трупа Вялікага тэатра Беларусі. У калектыву запланаваны два паказы балета "Лебядзінае возера", які карыстаецца вялікім поспехам у Кітаі. Напярэдадні ў Мінску адбылася фінальная рэпетыцыя спектакля. Яго выканаюць 40 артыстаў, сярод іх такія майстры сцэны, як Людміла Хітрова, Алег Яромкін, Яна Штангей.

Акрамя балета, беларусы прапануюць выставы сучаснай беларускай графікі, дадуць мастацкія майстар-класы. А 30-га мая плануецца ўрачыстае адкрыццё Цэнтра культуры Беларусі ў Пекіне.