Лічаныя гадзіны застаюцца да фіналу народнага шоу талентаў "Я магу!"

30 апреля 2015

Сёння вечарам у 18.55 у эфіры "Беларусь 1" і "Беларусь 24" вырашыцца галоўная інтрыга. 24 фіналісты выступяць у прамым эфіры. Пераможцу выберуць тэлегледачы, якія стануць сведкамі беспрэцэндэнтнага "жывога эфіру", калі на сцэне будуць не прафесіяналы, а аматары.

Фінальны канцэрт падзялілі на 2 часткі: 14 фіналістаў выступяць у першай і яшчэ 10 - у другой. Лініі для галасавання адкрыюцца адразу пасля ўсіх выступленняў. На працягу 30 хвілін можна будзе тэлефанаваць і адпраўляць смс-паведамленні за свайго фаварыта. Дарэчы, неабмежаваную колькасць разоў. Вынікі падвядуць вядучыя тэлешоу пасля паўночы.