Культура

Спампаваць

19 Мая 2017 18:47

Рубрыка "Праменад"

Доўгачаканая ноч музеяў - у сталіцы ў субботу, 20 мая. Інтэрактыўныя праграмы, гульні і выставы - кожная арт-пляцоўка прапануе арыгінальную тэматычную праграму. Між тым Вялікі тэатр Беларусі дае ў нядзелю «Чароўную флейту». Усе падрабязнасці ў рубрыцы “Праменад” з Ларысай Гулякевіч.

Заўтра міжнародная акцыя “Ноч музеяў”, якая праводзіцца ва ўсім свеце. Нашы беларускія творцы не саступаюць не тое каб іншым краінам, але і адзін аднаму. Праект «Фарбы душы», які сёлета адзначае сваё дзесяцігоддзе, падрыхтаваў неардынарны паказ.

Міжнародны творчы праект «Фарбы душы» адзначае сваё дзесяцігоддзе. Творы прыкладнога мастацтва ручной работы ад майстроў Беларусі, Расіі, Украіны, Прыбалтыкі і блізкага замежжа. Тэмы сёлетняга праекта «Фарбы душы» - кінематограф. Акрамя аксесуараў і ювелірных твораў, адзенне, створанае з прымяненнем мастацкіх тэхнік, дэкаратыўных элементаў, а вобразы модных калекцый раскрываюць характар кінагероеў.

У ноч музееў, 20 мая, адбудуцца паказы калекцый, таксама прысвечаныя кінематографу.

«Плюс/мінус» - так называецца выстава творчай пары Марыты і Уладзіміра Голубевых. Каб разабрацца ў гэтай складанай філасофіі, трэба зазірнуць у мастацкую галерэю Міхаіла Савіцкага.

Ён дызайнер, яна мастак і разам яны ужо 35 гадоў. Своеасаблівае творчае вяселле прадэманстравана ў карцінах з мужчынскім і жаночым разуменнем свету.

Дарэчы, у ноч музееў тут, у галерэі Савіцкага, распачнецца інтэрактыўны экскурсійны кактэйль, а ў парадным дворыку галерэі прагучаць самыя лепшыя мелодыі мінскіх вуліц.

Прэм'ерны паказ оперы «Чароўная флейта» неўміручага Вольфганга Амадэя Моцарта ў Вялікім тэатры Беларусі. Над спектаклем працавала міжнародная каманда. Там шмат новых рэжысёрскіх рашэнняў твора, які быў напісаны амаль 300 гадоў таму.

Рэжысёр-пастаноўшчык прафессар Ханс-Ёахім Фрай и мастак па касцюмах прафесар Хартмут Шоргхофер, калі распрацоўвалі канцэпцыю сцэнаграфіі і касцюмаў новай пастаноўкі, бралі за аснову папулярны сёння стыль фэнтэзі кшталту «Уладальнік пярсцёнкаў», «Гульня прастолаў» і іншых кінасаг і тэлесерыялаў. 21 мая, у нядзелю, Вялікі тэатр Беларусі.

Безумоўна, шыкоўныя праграмы 20 мая прапануюць нацыянальныя мастацкі і гістарычны музеі, аднак не забывайце і пра маленькія дамы - Ваньковіча, Купалы і Коласа. Нясумных выхадных і да наступнай пятніцы.

 

Iншыя навіны

Рубрика "Променад" Рубрыка "Праменад" 21.07.2017 18:43 / Культура Рубрыка "Праменад"