Рубрыка "Праменад"

21 июля 2017

ЗD-фотаздымкі Крэўскага замка - на выставе ў Нацыянальным гістарычным музеі. Міні-Эйфелева вежа - у Верхнім горадзе Мінска. І эксклюзіўнае інтэрв'ю з французскім барытонам.

Плануем выхадныя з Ларысай Гулякевіч.

Невыпадкова выстава беларускага мастака Алеся Шатэрніка праходзіць у гэтым будынку на Рэвалюцыйнай, 10. Тут у гэтым пакоі калісьці ў пасляваенным Мінску жыў са сваёй сям'ёй чатырохгадовы будучы мастак.

Экспазіцыя зроблена ў межах музейнага праекта “Асабістыя гісторыі” ў гарадской мастацкай галерэі Леаніда Шчамялёва. Тут каля 30 жывапісных работ – любімыя і адметныя месцы Мінска, такія як «Брама царквы Святой Марыі Магдаліны», «Інтэр'ер царквы з абразом Маці Божай Мінскай», «Інтэр'ер царквы Святых Пятра і Паўла», а таксама – лірычныя пейзажы прыроды, знаёмыя і ўтульныя куткі Беларусі.

Крэўскі замак – адзін са старажытных абаронных будынкаў пачатку 14-га стагоддзя неаднаразова адыгрываў значную ролю ў падзеях дзяржаўнага маштабу. Фотавыстава ў Нацыянальным гістарычным прымеркавана да 100-годдзя разбурэння славутага помніка падчас Першай сусветнай вайны.

Самым напружаным баявым перыядам у шматвекавой гісторыі замка сталі падзеі Першай сусветнай, калі архітэктурны помнік знаходзіўся не на перадавой і быў уключаны ў нямецкую лінію абароны. На экспазіцыі прапанаваныя ўнікальныя фотаздымкі з прыватнай калекцыі Уладзіміра Багданава. Большасць з іх захоўвалася ў асабістых альбомах удзельнікаў Першай сусветнай вайны і ніколі не друкавалася.

Эйфелева вежа ў гэтыю суботу з'явіцца на плошчы Свабоды, зразумела ж, копія. Французскі госць праекта «Класіка ля ратушы» барытон Аліўе Эт ужо ў Мінску, і рубрыка "Праменад" зазірнула на рэпетыцю эксклюзіўнага канцэрта.

Tour de classic — лепшы падарунак для аматараў класічнай музыкі. Заўтра на вячэрнім канцэрце будзе гучаць амаль уся гісторыя музычнай Францыі. Зараз славуты французскі барытон Алтўе Эт рэпеціруе на філарманічнай сцэне з Дзяржаўным камерным аркестрам Беларусі і камерным хорам. У перапынку месье Аліўе Эт расказаў пра свае вакальныя сакрэты.

Дарэчы, Верхні горад працягвае бясплатныя кінапаказы пад адкрытым небам на вуліцы Кірыла і Мяфодзія. На гэты раз свае кінастужкі паказвае Нарвегія. Нясумных выхадных.