Святочны строй і аксесуары стогадовай даўнасці экспануюцца ў Жодзінскім музеі

18 января 2017

Калекцыі, якія не ўбачыш на модных подыумах! Святочны строй і аксесуары стогадовай даўнасці экспануюцца ў Жодзінскім музеі. Рарытэтныя сукенкі, паясы і гарсеты належалі прыгажуням з Мінскай, Брэсцкай і Гомельскай абласцей. Калі фартух і галаўны ўбор былі абавязковым атрыбутам, стыль - у кожнага рэгіёна свой. На жаночым адзенні з Бярэзінскага раёна геаметрычныя ўзоры часткова накрывалі манжэты, каўнер і плечы. Самі ж рукавы - натуральнага льнянога колеру. Кожны элемент адзення мае свой сэнс і сімвалізуе сацыяльны статус гаспадыні. Калі галаўны ўбор накрывае валасы поўнасцю, гэта значыць жанчына замужам.

Выстава льнянога адзення - сумесны праект Акадэміі навук і краязнаўчага музея. Экскурсіі «па модным подыуме» інтэрактыўныя - можна навучыцца адрозніваць узоры.