Праваслаўныя каштоўнасці ў сучаснай беларускай культуры

27 мая 2015

Абмеркавалі на Міжнародных Кірыла-Мяфодзіеўскіх  чытаннях. Форум сабраў святароў розных канфесій, навукоўцаў, багасловаў і філосафаў. Сёлета ўдзельнікамі канферэнцыі сталі больш як 60 прафесійных прамоўцаў з Беларусі, Расіі, Турцыі і Кітая. Мерапрыемства праводзяць у Дні памяці хрысціянскіх першанастаўнікаў Кірыла і Мяфодзія. Яшчэ адна духоўная нагода - тысячагоддзе з дня смерці хрысціцеля Русі.

Матэрыялы канферэнцыі апублікуюць у спецыялізаваным зборніку дакладаў. Сёння Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні завершацца.