Пад Мінскам ажывае сапраўднае Сярэдневякоўе

23 июля 2016

Мужнасць, доблесць і гонар. Пад Мінскам ажывае сапраўднае Сярэдневякоўе. Фестываль гістарычнай рэканструкцыі "Наш Грунвальд" у самым разгары.

На месцы падзей працуе наш карэспандэнт Антаніна Станкевіч. Відовішча ўражвае. Бітвы ідуць не на жарт, аднак удзельнікі спаборніцтваў строга выконваюць рыцарскі кодэкс гонару.

Важна не проста перамагчы, але і праявіць у дачыненні да саперніка высакароднасць. Ну і пра тэхніку бяспекі не забыліся. Зброя самая сапраўдная за выключэннем аднаго нюансу. Коп'і алебарды і мячы не завостраныя.

Але самая доўгачаканая падзея дня - рэканструкцыя Грунвальдскай бітвы. Побач са мной Дзмітрый Нісцюк арганізатар фестывалю (відэа).

Для тых, хто стаміўся ад бітваў, ёсць забавы больш спакойныя. Паўсюль рамесныя майстэрні. Можна купіць сувенір, асвоіць ганчарнае майстэрства і нават адчаканіць памятную манету на ўдачу.

А фестываль тым часам працягваецца. А пятай гадзіне вечара пачнецца рок-канцэрт і прадоўжыцца да ночы. А заўтра мастацтва трапнай стральбы пакажуць лучнікі.