Культура

Спампаваць

20 Красавіка 2017 15:28

Атрад "Добрае сэрца" будуе святыню

Зараз у праваслаўных і каталіцкіх вернікаў велікодны перыяд - тыдзень пасля Вялікадня. Гэта час, калі людзі аб'ядноўваюцца дзеля агульнай добрай справы. З гэтай нагоды самая актыўная моладзь Мінскай вобласці прапанавала сваю дапамогу ва ўзвядзенні новага храма ў Любані.

Шэсць дзясяткаў валанцёраў з атрада «Добрае сэрца» займаліся сцяжкай падлогі ў будынку царквы, прыбіралі будаўнічую пляцоўку, азелянялі тэрыторыю. Як «Добрае сэрца» будуе святыню - сюжэт Аляксандры Драгун.

Ад азелянення прыцаркоўнай тэрыторыі да ўзвядзення новых храмаў. Сэрца Сафіі Царык, бадай, самае гарачае ў валанцёрскім руху «Добрае сэрца». Як і яе нябесная заступніца Сафія, яна ўдзельнічае ў аднаўленні святынь Беларусі. На яе рахунку дапамога ў храмах Фаніпаля, Барысава, а цяпер і Любані.

Ініцыятыву будаўніцтва новага храма ў Любані падтрымалі шэсць дзясяткаў валанцёраў з Мінскай вобласці. На працягу трох гадзін моладзь працавала на пяці пляцоўках. У прыватнасці, пракладвалі траншэі пад камунікацыі, прыбіралі тэрыторыю ад будаўнічага смецця, займаліся азеляненнем – высаджвалі хваёвыя дрэвы.

Летась у Вялікдзень пачалі дабрачынную акцыю ў падтрымку ўзвядзення новай царквы. Асвяцілі месца і падрыхтавалі пляцоўку для будаўніцтва. Па плане гэтая святыня Казанскай Божай Маці стане часовым храмам. Пасля завяршэння яго будаўніцтва побач ужо на гэтым месцы будуць узводзіць яшчэ адзін у візантыйскім стылі. Царква стане самым высокім пунктам у Любані – 36 метраў.

За год вернікі і неабыякавыя людзі ўласнымі сіламі заклалі фундамент, узвялі сцены і накрылі іх дахам. Падчас гэтай дабрачыннай акцыі валанцёры працавалі не толькі знадворку, але і ўнутры святыні. Займаліся сцяжкай падлогі бетонам, каб пасля спецыялісты пачалі аддзелачныя работы і аздабленне царквы.

Пакуль на сумесную малітву праваслаўныя вернікі з Любані збіраюцца ў невялікай царкве ў гонар Праабражэння Гасподняга. Хрысціян шмат і святыня проста не змяшчае ўсіх. Новая царква ў спальным раёне стане дадатковым месцам для духоўнага ўзбагачэння прыхаджан.

Раман Мамчанка, куратар валанцёрскага руху «Добрае сэрца» Мінскага абласнога камітэта БРСМ:

"31 сакавіка па ўсёй рэспубліцы стартавала дабрачынная рэспубліканская акцыя "Аднаўленне святынь Беларусі". У кожным рэгіёне Мінскай вобласці маладыя людзі - валанцёры "Добрага сэрца" - ужо працуюць. Дапамагаюць культавым аб'ектам - храмам і касцёлам - у добраўпарадкаванні тэрыторыі, прыбіранні ў самім храме".

Толькі за 2016 паўтысячы валанцёраў з Мінскай вобласці дапамаглі аднавіць больш за 40 храмаў і касцёлаў. Наперадзе ў «Добрага сэрца» генеральная ўборка паркаў, мемарыялаў і гарадскіх вуліц падчас рэспубліканскага суботніка 22 красавіка. 

 

Iншыя навіны

Рубрика "Променад" Рубрыка "Праменад" 26.05.2017 18:45 / Культура Рубрыка "Праменад"
"Беларускай думцы" - 95 лет Беларускай думцы" - 95 гадоў 24.05.2017 19:18 / Культура Беларускай думцы" - 95 гадоў