Новая серыя праекта "Справа жыцця" сёння вечарам пасля "Панарамы"

18 апреля 2017

Вяртанне Беларусі імёнаў выбітных землякоў. Агенцтва тэленавін рыхтуе да эфіру новую серыю праекта "Справа жыцця". Фільм распавядае пра выбітнага крытыка, мастацтвазнаўцу і журналіста Барыса Крэпака. У творчасці заслужанага дзеяча мастацтваў адбілася ўсё мастацкае жыццё Беларусі апошняй траціны ХХ і пачатку ХХІ стагоддзя. За стварэнне кніг і альбомаў аб жыцці і творчасці дзеячаў культуры і мастацтва Барыс Крэпак вылучаны на суісканне Дзяржпрэміі 2016 года. Як нараджаліся радкі? Глядзіце "Справу жыцця" сёння вечарам пасля "Панарамы".