Немалую цікавасць у гасцей Беларусі выклікаюць старажытныя гістарычныя месцы

20 февраля 2017

Немалую цікавасць у гасцей Беларусі выклікаюць і старажытныя гістарычныя месцы, з якімі звязана мноства легенд. Вось, напрыклад, замак у Жаберы. Дагэтуль археолагі і краязнаўцы спрабуюць даказаць, што гісторыя замка - гэта не легенда, а рэальны Факт. У гады Паўночнай вайны крэпасць была разбурана і спалена. А ўвесь арсенал, у тым ліку каля 40 гармат-марцір, быў затоплены ў равах.

За апошнія два гады беларускія навукоўцы выявілі месцы пахавання часткі арсенала і паступова паднімаюць на паверхню ўнікальныя артэфакты.

У глыбіню гісторыі зазірнула і Вікторыя Патоня. Назва гэтай вёскі ў Драгічынскім раёне цесна звязана з гісторыяй замка, які быў пабудаваны яшчэ ў XVII стагоддзі князем Міхаілам Вішнявецкім. Дакладныя звесткі пра крэпасць Жабер бедныя. Гарнізон налічваў каля 700 чалавек, замак быў абнесены частаколам, трапіць у яго можна было толькі праз мост, які паднімаўся.

Замак меў форму няправільнага прамавугольніка. З усіх бакоў яго акружалі равы і рака Ясельда. Займаў плошчу каля 6 гектараў. У гады Паўночнай вайны крэпасць была разбурана і спалена. Пра тое, што ўсё ж на гэтым месцы быў замак, сведчаць вось гэтыя валы і памятны знак.

Разбурылі замак шведы. Ёсць версія, што захапіць крэпасць яны змаглі без цяжкасці, падкупіўшы каменданта. Замак спалілі, а ўвесь арсенал утапілі ў равах. Гэтая ноша перашкаджала хуткаму перамяшчэнню войскаў. Паводле аповедаў мясцовых жыхароў, у пачатку XX стагоддзя адсюль былі выцягнуты некалькі гармат. Адна з іх зараз захоўваецца ў музеі Войска Польскага ў Варшаве.

За два гады экспедыцыі па вывучэнні падводнай археалагічнай спадчыны Беларусі навукоўцы абследавалі абводныя каналы. Атрымалі сігналы і зараз правяраюць іх. Выявілі і паднялі з глыбіні стагоддзяў некалькі марцірных бомб розных калібраў.

Працаваць пад вадой складана. Робяць гэта практычна навобмацак. Прыборы падаюць сігналы, а вось праверыць, што насамрэч знаходзіцца на дне, можа толькі чалавек.

Экспедыцыя прадоўжыць працу, пакуль трымаецца лёд. Галоўная мэта навукоўцаў - выявіць гарматы-марціры, каб канчаткова пераканацца, што гісторыя замка Жабер не легенда, а гістарычны факт.