Гурт NaviBand адкрыў ўсе сакрэты

20 апреля 2017

Над нумарам нашых прадстаўнікоў на "Еўрабачанні" працуе ўкраінская каманда, якая рыхтавала да конкурсу такіх зорак, як Джамала і Злата Огневіч. Пра гэта група NaviBand распавяла сёння на прэс-канферэнцыі ў сценах Белтэлерадыёкампаніі. Галоўны медыяхолдынг краіны сёлета стаў і прадзюсарам дуэта. На прэс-канферэнцыі прэзентавалі промапрадукцыю. Сёлета яна выканана з нацыянальным каларытам. У промапакеце буклеты, значкі, стужачкі і нават матылькі з беларускім арнаментам.

Беларуская дэлегацыя адправіцца ў Кіеў 1-га мая, а рэпетыцыя пройдзе ўжо 3-га. Закуліссе "Еўрабачання" глядзіце ў выпусках навін, а таксама дзённіках на нашым канале. Нагадаем, NaviBand выступіць у другім паўфінале "Еўрабачання" 11 мая.