Культура

Спампаваць

20 Сакавіка 2017 09:05

Народнай артыстцы Беларусі Людміле Яфімавай - 80

Вось ужо больш як паўстагоддзя жэсту яе рук вытанчаных рук падуладныя вялікія прафесійныя калектывы. Уладальніца адной з рэдкіх жаночых прафесій, музыкант, які ўдыхнуў новае жыццё ў нацыянальны культурны брэнд - Дзяржаўную акадэмічную харавую капэлу імя Рыгора Шырмы, народная артыстка Беларусі Людміла Яфімава - юбіляр. Уладальніцу ордэна Францыска Скарыны, любімую калегу і кіраўніка сёння будуць ушаноўваць у яе другім доме - Беларускай дзяржаўнай філармоніі.

Расказвае Наталля Бардзілоўская.

Рэпертуарная аснова тут – беларуская народная песня, творы сучасных суайчыннікаў, шэдэўры сусветнай харавой музыкі і духоўныя песнапенні.

Капэлу імя Шырмы апошнім часам называюць не харавой, а опернай! Усе 80 артыстаў калектыву могуць спяваць оперны рэпертуар. Вердзі, Пучыні, Моцарт… Такая творчая «перакваліфікацыя» харавікоў звязаная з Вагнераўскім фестывалем у Аўстрыі. Больш як 10 гадоў беларусы – жаданыя госці на міжнародным форуме.

Цяпер за год яны ўмудраюцца адолець каля сямі поўных оперных партытур. І гэта, калі многія планавыя гастролі, удзел у галоўных культурных мерапрыемствах краіны, сталічныя канцэрты і праграмы ніхто не адмяняў.

Спявачкі навучаюцца ў яе яшчэ і жаноцкасці, выдатнай знешняй форме. Спевакі слухаюцца кожнага жэста яе рук, пастаўленых санкт-пецярбургскай кансерваторскай школай. Зрэшты, Яфімава – славуты калекцыянер ручных бранзалетаў і гадзіннікаў. Самы любімы - з Іспаніі - вось ужо чвэрць стагоддзя нязменна на яе запясці, ніколі не спыняецца. 

 

Iншыя навіны

Борис Попов празднует юбилей Барыс Папоў святкуе юбілей Boris Popov celebrates anniversary 28.04.2017 19:14 / Культура Барыс Папоў святкуе юбілей
"Променад" "Праменад" 28.04.2017 18:57 / Культура "Праменад"
Мировая премьера в Минске Сусветная прэм'ера ў Мінску 24.04.2017 21:16 / Культура Сусветная прэм'ера ў Мінску