Культура

Спампаваць

17 Лютага 2017 07:26

Свет сёлета святкуе юбілей Івана Шышкіна

Свет сёлета святкуе юбілей рускага жывапісца залатога стагоддзя Івана Шышкіна. 185 гадоў таму на свет з'явіўся пейзажыст, які прысвяціў усё сваё жыццё стварэнню палотнаў з першароднай прыродай. У Беларусі захоўваецца адзін з самых вялікіх збораў прац майстра. У фондах Нацыянальнага мастацкага музея - 20 карцін, 8 малюнкаў і 9 афортаў.

Таямніцы стварэння шэдэўраў - у рэпартажы Вольгі Мядзведзь.

Балота было без жураўлёў. У свой час адна з карцін Шышкіна "Балота. Жураўлі" выклікала рэзананс сярод знатакоў. Палатно ўпершыню экспанавалася ў 1890 годзе адразу пасля свайго напісання, але ў адпаведнасці з дакументамі пейзаж быў без птушак. Жураўлі прыляцелі з пэндзля самога Шышкіна пазней, у перыяд да 92 года.

Прыроду алеем на палатне набыў пляменнік Шышкіна. Таму сам мастак меў доступ да свайго твора. Пра тое, што птушкі размясціліся на карціне пазней, дакажа і рэнтген жывапісу. Апраменьванне твора паказала, што жураўлі напісаны тонкім мазком на больш шчыльным пласце фарбы. У сучасныя беларускія фонды палатно трапіла больш за паўстагоддзя таму. "Балота. Жураўлі" набылі ў Маскве ў сям'і вядомага акцёра, народнага артыста СССР Івана Масквіна.

Пейзажыст-перадзвіжнік памёр за любімай справай. Шышкін сядзеў за мальбертам і працаваў над сваім новым палатном «Лясное царства». Мастаку было 66, калі ў яго разарвалася сэрца. Майстра пэндзля прыцягвала і беларуская прырода. На нашых землях ён маляваў двойчы. Зачароўвала Шышкіна Белавежская пушча, якая знайшла сваё месца на карцінах "Зжатае поле. Палескі пейзаж" і "Сухастой. Белавежская пушча".

А вось "Раніцу ў сасновым бары" напісаў не толькі Шышкін. Мішкі на паляне, якія вядомыя ўсім з дзяцінства па цукерках, з'явіліся на палатне дзякуючы сябру мастака - Савіцкаму. Яго подпіс таксама быў на карціне, але заказчык Траццякоў знішчыў пацвярджэнне творчага тандэма і пакінуў у гісторыі толькі аднаго аўтара – Шышкіна.

 

Iншыя навіны

Тропами Песняра по столице Сцежкамі Песняра па сталіцы 14.08.2017 19:19 / Культура Сцежкамі Песняра па сталіцы
Тайны Несвижской крипты  Таямніцы Нясвіжскай крыпты  Secrets of Nesvizh crypt studied 13.08.2017 21:41 / Культура Таямніцы Нясвіжскай крыпты
Рубрика "Променад" Рубрыка  "Променад" 11.08.2017 18:43 / Культура Рубрыка "Променад"