Эдуарду Зарыцкаму ўручылі ганаровую грамату Савета Міністраў

9 февраля 2016

Віншаванне з 70-годдзем ад Аляксандра Лукашэнкі кампазітару зачытаў і перадаў міністр культуры нашай краіны Барыс Святлоў. Таксама падарункам Эдуарду Зарыцкаму стала і ганаровая грамата ад Савета Міністраў. А Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр пад кіраваннем маэстра Фінберга, дзе Зарыцкі вось ужо 23 сезоны служыць канцэртмайстрам па класе вакалу, падрыхтаваў юбіляру міні-канцэрт.

Песні Зарыцкага сёння гучалі для аўтара. Салісты аркестра выконвалі творы кампазітара на вершы беларускіх паэтаў. Вялізная колькасць кветак, падарункаў, віншаванняў ад калег, сяброў і блізкіх і пажаданне ад беларускіх кінематаграфістаў - а рэпетыцыйная база аркестра зараз размяшчаецца на "Беларусьфільме" - пабольш музыкі да кінафільмаў.