Храм Святой Тройцы ў Ружанах адсвяткаваў 400-годдзе

20 июня 2017

Адзін з самых старажытных і велічных касцёлаў Беларусі адсвяткаваў 400-годдзе. Храм Святой Тройцы ў Ружанах быў пабудаваны яшчэ 1596 годзе знакамітым канцлерам Вялікага Княства Літоўскага Львом Сапегам. Касцёл некалькі разоў перабудоўваўся, прырастаў, мяняў сваё аблічча. Але ніколі не быў зачынены. Траецкі касцёл па праве з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю Беларусі. Царква здзіўляе сваім раскошным інтэр'ерам у стылі барока. Падчас набажэнстваў тут гучыць старажытны орган.

Антоній Дзям’янка, епіскап Пінскай епархіі: "Адметнасць гэтай святыні тое, што на працягу многіх дзясяткаў гадоў яна не была зачыненая. І тут у адозненне ад іншых парафій заўсёды быў святар. Бо не толькі захаваліся сцены касцёла, захаваліся і ўпрыгожанні. Каменны алтар, фундацыі Сапегаў, паліхром’е і таксама абразы".

У гонар свята ў Траецкім касцёле прайшоў урачысты хросны ход, у якім прынялі ўдзел святары і вернікі з усёй Беларусі.