Гісторыю аднаго капялюшыка прапанавалі ў гомельскім палацы Румянцавых і Паскевічаў

1 октября 2016

Яна здольная зрабіць любую жанчыну непаўторнай. Гісторыю аднаго капялюшыка прапанавалі ў гомельскім палацы Румянцавых і Паскевічаў. Зграбныя і незвычайныя - больш за 100 жаночых галаўных убораў розных стыляў і эпох прапанавалі майстры ручной работы з усёй Беларусі.

На выставе запланаваныя дэфіле і майстар-класы па вырабе галаўных убораў. Госці могуць прыняць удзел у конкурсе "Самы крэатыўны капялюшык".