Гісторыя рэвалюцыі ў плакатах Доме-музеі РСДРП

23 февраля 2017

Гісторыя рэвалюцыі - у плакатах. Да стагоддзя падзей 1917 года Дом-музей РСДРП сёння адкрывае тэматычную выставу савецкіх плакатаў. Малюнкі з ёмістым тэкстам ствараліся для інфарміравання і прапаганды. А сёння з'яўляюцца прыкладам агітацыйнага мастацтва. Экспанаты дазваляюць адчуць дух той эпохі.

Андрэй Ляневіч, вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі: "Не толькі ў савецкім грамадстве, але і ва ўсім свеце плакаты выконвалі велізарную ролю. У прынцыпе, гэта адзін з самых даступных і адзін з самых эфектыўных на той перыяд пачатку 20 стагоддзя сродкаў прапаганды. Бо мы яшчэ не гаворым яшчэ аб тэлебачанні, мы не гаворым аб радыё, мы гаворым аб візуалізацыі. Задача найбольш моцна візуалізаваць прапаганду стаяла ля вытокаў савецкага плаката".

Дом-музей Першага з'езду РСДРП рыхтуе серыю экспазіцый, прысвечаных падзеям 1917 года. Неўзабаве будуць выстаўлены паштоўкі, фатаграфіі і асабістыя справы ўдзельнікаў гістарычнай падзеі.