Гарадскі конкурс краязнаўства сярод школьнікаў і настаўнікаў прайшоў у Мінску

28 марта 2017

Творчая і навуковая лабараторыя, а таксама сапраўдны горад майстроў. У сталіцы прайшоў гарадскі конкурс краязнаўства сярод школьнікаў і настаўнікаў. Удзельнікі дэманстравалі свае веды ў гісторыі і геаграфіі, а таксама прэзентавалі работы па архітэктурным праектаванні і жывапісе. Усяго пераможцаў вызначалі ў дзевяці секцыях. А на творчай пляцоўцы настаўнікі разам з вучнямі праводзілі майстар-класы па традыцыйных рамёствах.

Лепшых краязнаўцаў вызначала прафесійнае журы. Пераможцы атрымалі медалі і прызы.