Культура

Спампаваць

19 Мая 2017 15:34

"Чароўны куфэрак" збірае сяброў

Адзінаццаты раз фестывальная пляцоўка аб’яднала ў Любані лепшыя дзіцячыя тэатральныя калектывы не толькі з Беларусі, але і блізкага замежжа. У рэпертуарнай палітры творы ад класікі да сучаснасці - вядомыя казкі на новы лад, мюзіклы, камедыі. Асобная старонка творчага дзейства - спектаклі лялечных тэатраў.

Наталля Кузьміцкая пазнаёмілася з праграмай фестывалю. Калі і тысяча кіламетраў не перашкода на шляху да мастацтва і творчасці. Дзіцячы калектыў з Харкава ўжо не ўпершыню пакарае тэатральныя падмосткі Беларусі. Чарговыя гастролі гарэз у Любані - на "Чароўным куфэрку".

Адзінаццаты год запар абласны фестываль дзіцячай творчасці збірае лепшыя калектывы не толькі цэнтральнага рэгіёна, але і ўсёй краіны. На фестывальнай афішы сёлета іх 19 з разнастайнай жанравай праграмай - ад мюзікла да драмы.

Прафесіяналізм акцёраў расце з кожным годам. Старшыня журы Уладзімір Мішчанчук ацэньвае не толькі калектыў увогуле, але і патэнцыял кожнага паасобку. Заслужаны артыст і дэкан Акадэміі мастацтваў не аднойчы заклікаў юных тэатралаў аматарскую сцэну змяніць на прафесійную.

Магчыма, "Чароўны куфэрак" дапаможа здзейсніць мару і Юліяне Пачобут. Яна ўжо 5 гадоў на сцэне. На гэтым фестывалі выконвае ролю асы, аднаго з галоўных персанажаў знакамітай "Мухі-Цакатухі" Чукоўскага ў новым прачытанні.

Тэатральны форум не абмяжоўваецца толькі конкурснымі паказамі. Падчас фестывалю працуюць творчыя лабараторыі, дзе можна ўзяць майстар-клас ад сапраўдных майстроў сцэны.

"Чароўны куфэрак" адкрыўся. Наперадзе яшчэ два фестывальныя дні.

 

Iншыя навіны

Рубрика "Променад" Рубрыка "Праменад" 26.05.2017 18:45 / Культура Рубрыка "Праменад"
"Беларускай думцы" - 95 лет Беларускай думцы" - 95 гадоў 24.05.2017 19:18 / Культура Беларускай думцы" - 95 гадоў