Cёння пройдзе заключная рэпетыцыя канкурсантаў з аркестрам пад кіраваннем Міхаіла Фінберга

12 июля 2017

Рыхтуюцца да выступлення і вакалісты дарослага конкурсу. Сёлета іх 21. Сёння адбудзецца заключная рэпетыцыя артыстаў з заслужаным канцэртным аркестрам пад кіраваннем прафесара Міхаіла Фінберга.

Заўтра дэлегацыя выканаўцаў адправіцца ў фестывальны Віцебск. У гэты ж дзень на Плошчы зорак пройдзе жараб'ёўка канкурсантаў. Нашу краіну прадстаўляе 19-гадовы Ягор Шаранкоў.