Беларускую кухню прэзентавалі на адным з фестываляў Францыі

27 июня 2017

Беларускую кухню ўпершыню прэзентавалі на адным з самых смачных фестываляў Францыі. Ён прайшоў у горадзе Мужэн і сабраў каля ста шэф-повараў з розных краін. Майстры з Беларусі прыгатавалі не толькі традыцыйныя дранікі і халаднік, але і здзівілі стравамі па старажытных рэцэптах з незвычайнымі соусамі з кары дуба і кветак ліпы.

Майстэрства беларусаў ацанілі высока і запрасілі на некалькі гастранамічных фестываляў у Францыі.