Беларусь развітваецца з Маем Данцыгам

28 марта 2017

Народны мастак Беларусі пайшоў з жыцця на 87-м годзе, у нядзелю... Гадзіну назад у сталічным Доме афіцэраў пачалося развітанне з майстрам. Пакланіцца і сказаць апошняе "прабач" Маю Данцыгу ідуць яго калегі па цэху, сябры і вучні. Жалобную цырымонію суправаджае рота ганаровай варты, што падкрэслівае высокі статус і значнасць мастака для нацыянальнай культуры і павагу да яго з боку дзяржавы.

Развітанне з Маем Данцыгам прадоўжыцца да 15-ці гадзін. Затым жалобны цырыманіял накіруецца па плошчы Незалежнасці ў бок Маскоўскіх могілкаў, дзе і будзе пахаваны народны мастак Беларусі.