Восем тысяч вакансій адкрыліся ў Мінску

25 марта 2017

Знайсці новую працу можна праз званок на гарачую лінію: яна адкрылася на гэтым тыдні ў Мінску.

Гарачая лінія Мінгарвыканкама па працаўладкаванні 8(017) 369-88-29.

Любы грамадзянін, калі набярэ нумар, які зараз на экране, можа атрымаць кансультацыю па наяўных у Мінску вакансіях, даведацца пра памер заработнай платы, умовах працы. У выпадку неабходнасці спецыяліст звяжацца з прадстаўніком аддзела кадраў пэўнага прадпрыемства. Знайсці працу ў Мінску прапаноўваюць таксама на міні-кірмашах і днях прадпрыемстваў.

Усяго прадпрыемствы Мінска гатовыя прыняць работнікаў па шасцістах розных прафесіях. Запатрабаваныя спецыялісты з сярэдняй і вышэйшай адукацыяй, а таксама кандыдаты рабочых спецыяльнасцяў.