Замест экскурсаводаў - шыльды з гісторыяй славутасцяў

10 декабря 2016

У Верхнім горадзе Мінска з'явіліся дадатковыя арыенціры па культурнай спадчыне. Паказальнікі замацаваны на 17-ці будынках, якія ўяўляюць архітэктурную каштоўнасць. Сярод адметных - Ратуша, манастыр, гасцінны двор, царква, Мінская публічная бібліятэка. "Навігацыя" змяшчае эскіз былога будынка і інфармацыю, што раней знаходзілася на гэтым месцы. Даступна гістарычная даведка  на беларускай і англійскай мовах.

 

Аўтэнтычны арыенцір ўстаноўлены і ля набярэжнай Свіслачы побач з Востравам слёз. На «празрыстых» аркушах - гістарычная даведка, карта і краявіды вуліц старажытнага Мінска.