Дайджэст культурных навін

12 августа 2017

Адпячатак пальца 800-гадовай даўнасці расшыфравалі ў Гродне. Адбітак на плінфе - тонкай цэгле, з якой пабудаваны храм, знойдзены на помніку архітэктуры XII стагоддзя - Каложскай царкве. Прадстаўнікі ўпраўлення Дзяржкамітэта судовых экспертыз і абласнога Следчага камітэта правялі даследаванні. Экспертыза з такім старажытным аб’ектам зроблена ў краіне ўпершыню. Высветлілася, што адбітак на плінфе належыць майстру, які прымаў удзел у будаўніцтве храма VIII стагоддзяў таму. Эксперты дзякуючы інавацыйным тэхналогіям устанавілі не толькі пол і ўзрост будаўніка, але і яго ўласныя характарыстыкі.

Эксперты таксама зрабілі для нашчадкаў павялічаную 3Д-мадэль адпячатка пальца. Яна будзе захоўвацца ў Каложскай царкве, і кожны наведвальнік зможа літаральна дакрануцца да гісторыі.

Хроніка зараджэння кіно - у мастацкіх афішах. У сталічным Музеі гісторыі беларускага кіно адбыўся вернісаж плакатаў. Яны прысвечаны савецкім стужках даваеннага перыяду, сярод іх "Лясная быль", "Палескія рабінзоны", "Чалавек у футляры", "Маё каханне", "Гатэль "Савой", "Да заўтра". Па маляўнічых малюнках можна прасачыць эвалюцыю нашага кіно - ад нямога да гукавога. У 20-30-х гадах плакат быў адным з самых эфектыўных спосабаў рэкламы, і над стракатымі афішамі працавалі высокакваліфікаваныя мастакі-графікі, дызайнеры-канструктывісты. Сярод экспанатаў выставы і работа заснавальніка савецкага поп-арта - аднаго з братоў Стэнбергаў.

Калекцыя даваенных кінаплакатаў збіралася на працягу 15-ці гадоў і экспануецца ў такім аб'ёме ўпершыню за 75 гадоў. На выставе не арыгіналы, а рэпрынты, дэманструюцца амаль 3 дзясяткі афіш.

Sand-art або пясочную графіку прадэманстравалі ў сталічнай галерэі мастакі з Расіі, Украіны і Беларусі. Усяго амаль 40 работ. На фота - зніклыя карціны. Творы самага недаўгавечнага віду мастацтва - пясочнай графікі. У галерэі можна было назіраць і за стварэннем анімацыі. Стол, шкло, падсвет рознай яркасці і магутны праектар - такі набор інструментаў пескаграфіі. Для жывога перформансу мастакам неабходны амаль кілаграм пяску.

Таксама ў гледачоў экспазіцыі ёсць магчымасць трапіць на майстар-класы, лекцыі і творчыя сустрэчы з майстрамі пескаграфіі. Са сталіцы выстава імгненнага мастацтва адправіцца ў ваяж спачатку па гарадах Беларусі, а потым Літвы.