Беларусь на тыдні накрыў ледзяны дождж

10 декабря 2016

Непагадзь не паўплывала на работу энергасістэмы краіны, але справакавала пробкі, аварыі і адмену рэйсаў маршрутных аўтобусаў. На барацьбу з галалёдам камунальныя службы кінулі ўвесь парк тэхнікі. Напружанымі дні былі і для медыкаў, асабліва ў траўмапунктах. Пры гэтым адліга, па прагнозах метэаролагаў, у Беларусі прадоўжыцца нядоўга. І ўжо  на пачатку наступнага тыдня вернецца зімовае надвор'е – замаразкі ноччу пры праясненнях да мінус 15.