50 іншаземцаў прыехалі вывучаць рускую мову ў Гродна

19 августа 2017

Прачытаць Талстога ў арыгінале і без слоўніка, дамовіцца на сустрэчу з бізнес-партнёрам ці зняць відэа для блога дзеля падпісчыкаў са Злучаных Штатаў Амерыкі і Германіі. 50 іншаземцаў з 12-ці краін свету спецыяльна прыехалі вывучаць рускую мову ў летнюю лінгвістычную школу Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Янкі Купалы.

Чаму японскім студэнтам удаецца лёгка пісаць кірылічныя літары і як вопытны журналіст з Германіі спявае папсовыя песні ў караоке – падрабязнасці ў Дзмітрыя Смірнова. Усё сапраўды так – на гэтых занятках спяваюць, чытаюць вершы, робяць спецыяльную гімнастыку для галасавых звязак і нават гуляюць у мяч.

Праграмы заняткаў распрацаваны якраз пад узровень студэнтаў. У граматычных тэстах і практыкаваннях выкладчыкі стараюцца ўлічыць нават прафісійныя патрэбы і мэту, з якой вучні прыехалі ў школу.

У кожнага са студэнтаў летняй моўнай школы ёсць свой інтарэс да заняткаў. Для адных веданне рускай мовы – гэта бізнес, неабходнасць, для другіх - вялікая навуковая праца для дысертацыі.

Напрыклад, Джэк са Злучаных Штатаў Амерыкі ўвогуле адметная асоба сярод слухачоў школы. У свае 22 гады ён разумее 10 моў – у тым ліку іспанскую, кітайскую і нарвежскую. Зараз, кажа, прыйшоў час і для рускай. Пра свае падарожжы і новыя мовы ён распавядае ўсяму свету – выкладвае відэа ў блог. Апошнія яго посты – пра нашу краіну.

Гэта ўжо трэці набор летняй моўнай школы ў Гродне. Першы сабраў слухачоў з шасці краін, другі - з васьмі і зараз ужо з дванаццаці, як кажуць, ад акіяна да акіяна. Але ж пашырылася не толькі геаграфія – інтарэс саміх студэнтаў не скончыўся толькі на рускай мове.

Такіх зацікаўленых, як Кейта, яшчэ 7 чалавек. Гэта першы год, калі разам з рускай замежным слухачам пачалі выкладаць і беларускую мову.



Зараз чытаюць