Пра стварэнне брэнда Еўрапейскіх гульняў - генсакратар НАК Беларусі Анатоль Котаў

9 июля 2017

У Александрыі былі прапанаваныя лагатып і слоган другіх Еўрапейскіх гульняў, якія Мінск прыме ўжо менш чым праз два гады. Слоган гучыць так: "Яркі год, яркі ты". Гульні - гэта найбуйнейшы спартыўны форум за ўсю гісторыю нашай краіны. Паступова ён знаходзіць усё больш выразныя контуры: ужо вядомая праграма спаборніцтваў, блізкая да завяршэння рэканструкцыя галоўнай арэны форуму - стадыён "Дынама".

Такім чынам, лагатып і слоган. Аб іх у нашай студыі раскажа генсакратар Нацыянальнага алімпійскага камітэта Анатоль Котаў (відэа).