Гісторыя пра перамогу над сабою

25 июня 2017

Выпускны баль для мільёнаў студэнтаў і школьнікаў падзея, вядома, вельмі трапяткая і незабыўная, але цалкам чаканая. А вось для школьніцы Іаланты Казаковай яна стала сапраўдным цудам. У гэта цяжка паверыць, бо зараз юная беларуска поўная сіл, яна стварае планы, здае цэнтралізаванае тэсціраванне і марыць стаць журналістам. Але ўсяго гэтага магло і не быць. За лёсам дзяўчынкі без перабольшання сачыла ўся краіна. Тысячы неабыякавых беларусаў не засталіся ўбаку, адгукнуліся і падарылі надзею. Пра перамогу над сабою гісторыя з хэпі-эндам зараз.