Беларусь і Малдова зрабілі вялікі крок насустрач адна адной

16 июля 2017

Знешняя палітыка дзяржавы ў глабальным сэнсе гэтага слова, зразумела, складаецца з невялікіх цаглінак пад назвай "адносіны двухбаковыя". І на тыдні, як здалося, Беларусь і Малдова зрабілі вялікі крок насустрач адна адной. З першым прэзідэнцкім візітам у краіне пабываў кіраўнік гэтай рэспублікі Ігар Дадон.

Дыялог з Малдовай Беларусь развівае на прынцыпах адкрытасці і партнёрства. Гэта яшчэ раз пацвердзіў Аляксандр Лукашэнка. Нягледзячы на тое як вецер палітычных перамен змяняе расклад сіл у гэтай краіне. Бо дадаць у эканоміцы краіны могуць значна. Гэта бачаць лідары дзяржаў. І каб абмяркоўваць прадметна новыя кірункі, спачатку трэба было акінуць позіркам увесь беларускі патэнцыял. Асабліва прамысловы. Але пра ўсё падрабязней раскажа наш палітычны аглядальнік Наталля Брэвус. Яна сачыла за ходам перамоў.

Калі сцісла, то канструктыўна і з вялікай цікавасцю да нас. Калі вы не звярнулі ўвагі, то нагадаем: 42-гадовы Ігар Дадон на пасадзе прэзідэнта паўгода. І дыялог з Беларуссю не стаў адкладаць надоўга. Хоць хапае і ўнутраных праблем. Яшчэ да прыезду ў нашу краіну мякка сцяліў. І было адчуванне, што справа не ў дыпламатычнай ветласці, а гэта шчыра. Напярэдадні візіту ў сацыяльных сетках так і напісаў, што разлічвае, што яго візіт паслужыць падставай для збліжэння краін. Мне падаецца, так і атрымалася.

Несалодка зараз прыходзіцца абранаму прэзідэнту Малдовы. Бо ва ўладзе ён, можна сказаць, адзін супраць усіх. Урад і парламент больш арыентуюцца на Захад. Тры гады таму Малдова падпісала пагадненне аб асацыяцыі з Еўрасаюзам. Праўда, пакуль яшчэ не адчула бонусаў ад такога тандэму. Усё няпроста. Інвестыцыі паменшыліся, ды і малдаўскі экспарт у ЕС не расце. Разам з гэтым становіцца менш і прыхільнікаў еўрапейскай інтэграцыі. Таму зразумелая цікавасць да еўразійскай пяцёркі. Малдова падала заяўку і разлічвае атрымаць статус назіральніка ў ЕАЭС у кастрычніку. Сваімі думкамі пра будучыню рэспублікі Ігар Дадон падзяліўся ў гутарцы з маім калегам. АТН падрыхтавала вялікае інтэрв'ю малдаўскага прэзідэнта перад яго прыездам у Беларусь.

У Кішынёве калегі ўбачылі, што сувязі краіны не перарывалі. На вуліцах сталіцы можна зазначыць плён агульнай працы.

Рэкламуюць малдаване магчымасці сваёй краіны як пляцоўкі для выхаду на рынкі краін і Еўропы, і Азіі. Зборка беларускіх тралейбусаў і трактароў дазволіла не толькі запусціць праграму абнаўлення грамадскага і сельскагаспадарчага транспарту, але і перайсці да адраджэння прамысловых праектаў. Гэта важна для краіны, дзе актуальнае і пытанне рабочых месцаў. Нагадаем, што львіную долю прыбыткаў прыносіць Малдове аграрны сектар. Так што без тэхнікі - ніяк.

У Беларусі прэзідэнт Малдовы цікавіўся прамысловым патэнцыялам краіны. Адкрыццём стала тое, што цесць Дадона ўсё жыццё папрацаваў трактарыстам, якраз на машыне беларускага вытворцы. Вось такое супадзенне. Амаль дзве траціны трактарнага парку ў Малдове - гэта тэхніка з Беларусі. Разлічваюць, што з дапамогай мінскага завода можна будзе аднавіць трактарную вытворчасць. Зборка тралейбусаў, у тым ліку і гібрыдных бесправадных, - ужо факт, падумаць гатовыя пра сумесны выпуск электробусаў.

Наогул у сацыяльных сетках можна было сачыць за маршрутам малдаўскага прэзідэнта. Ён дзяліўся ўражаннямі ад наведвання беларускіх прадпрыемстваў. Праграма была насычанай - хацелася ўбачыць як мага больш у нашай краіне.

У АПК Беларусь робіць стаўку на шматпрофільныя холдынгі. Такі Ігар Дадон наведаў у Дзяржынскім раёне. Філіял "Фалька-Агра" славіцца сваім малаком. Тут яно толькі класа экстра. Тэхналогіі вытворчасці - гэта цікава, але дэгустацыя - у лепшых малдаўскіх традыцыях - яшчэ лепш!

Сумесныя праекты ў АПК - асаблівая ніша. Вінную прадукцыю Кішынёў гатовы прапаноўваць у яшчэ большых аб'ёмах, а купляць у нас тыя ж угнаенні, хімікаты, якія экспартуе ў любым выпадку з іншых краін. У Беларусі, напрыклад, працуе 12 гадоў і гандлёвы дом "Крыкава". Адна з прапаноў малдаванам, зробленая на бізнес-форуме, датычылася пастаўкі рухомых саставаў з Беларусі. У распрацоўцы - сумесны праект з МАЗам. У свой час Ігар Дадон займаў ва ўрадзе пасаду міністра эканомікі, так што разумее, што як мага больш кантактаў трэба завязаць у Мінску.

Такая падрыхтоўка дазволіла і прэзідэнтам пагутарыць прадметна. Новы раўнд перамоў паміж Беларуссю і Малдовай дапаможа дадаць у гандлі. Разлічваюць, што як мінімум удвая - з 200 да 400 мільёнаў долараў.

Гэта кадры пратаколу. Яны кароткія. Але журналісты адзначылі, як цікава прэзідэнту Малдовы весці гутарку з такім палітычным цяжкавагавіком, як Аляксандр Лукашэнка. І, як зазначыў сам Ігар Дадон, з адным з найболей аўтарытэтных лідараў краін СНД.

Сустрэча прэзідэнтаў праходзіла ў Віцебску. Трохі нязвыкла. Усё ж кадры афіцыйнага пратаколу мы часцей бачым з Палаца Незалежнасці. Фестывальная атмасфера схіляла да даверных і душэўных зносін. Але ўсё роўна - дзелавы тон у гутарцы лідараў у фестывальным Віцебску пераважаў.