Завяршаецца тэрмін падачы дэкларацый аб прыбытках

22 февраля 2017

У падатковых інспекцыях дакументы прымаюць да 1 сакавіка ўключна. Дэкларацыю можна прынесці асабіста ў падатковую, адправіць поштай або ў электронным выглядзе. Спіс тых, каму за дадатковыя прыбыткі прыйдзецца заплаціць падаходны на 13%, застаўся ранейшым. Дэкларацыі падаюць асобы, якія неаднаразова прадавалі на працягу 5 гадоў кватэры, зямельныя ўчасткі або гаражы, а на працягу года - больш як адну машыну. Дэкларуюцца і атрыманыя сумы ад здавання кватэр, а таксама прыбыткі ў выглядзе дарагіх падарункаў.

У міністэрстве палічылі, што плацельшчыкаў сёлета будзе на працэнтаў 10 больш. Па ўсёй краіне пададзена ўжо 8 000 дэкларацый. Але колькасць будзе расці ў апошнія дні.