Юбілейны жоўты аўтавелікан сёння сышоў з канвеера БелАЗа

23 февраля 2017

Гэта трохтысячная машына грузападымальнасцю 130 тон. Да гэтай лічбы машынабудаўнікі шлі на працягу 20 гадоў. Зрэшты, сёння кіраўніцтва прадпрыемства заявіла, што 4-тысячны экзэмпляр павінен з'явіцца праз тры гады. Адзначым, кар'ерны самазвал 7513 – самая папулярная мадэль у сваім класе. І летась гэты грузавік заняў больш як 80 працэнтаў сусветнага рынку. Ну а юбілейны аўтавелікан адправіцца працаваць на горнаабагачальны камбінат Украіны.

І сёння ж на прадпрыемстве прынялі рашэнне стварыць лізінгавую кампанію, якая будзе займацца пастаўкамі кар'ернай тэхнікі на экспарт. Аб гэтым сёння заявіў Старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч.

Адзначым, сёння БелАЗ упэўнена заваяваў трэць рынку кар'ернай тэхнікі ў свеце. І сёння прадукцыя жодзінскіх машынабудаўнікоў пастаўляецца больш як у 30 краін свету