У краіне намалочана 6 мільёнаў 275 тысяч тон збожжа

18 августа 2017

Вельмі горача зараз на беларускіх палях. Хлебаробы завяршаюць асноўныя палявыя працы. У краіне намалочана 6 мільёнаў 275 тысяч тон збожжа. Прыбраць засталося пятую частку плошчаў.

Лідзіруе сталічны рэгіён - ён першым пераадолеў адзнаку паўтара мільёна тон. За ім з намалотам мільён 206 тысяч ідзе Брэсцкая вобласць. У Гродзенскім рэгіёне - мільён 143 тысячы тон збожжа. Магілёўская і Гомельская вобласці ідуць амаль нараўне. А вось Віцебскі рэгіён да гэтай раніцы сабраў 581 тысячу тон. Сярэдняя ўраджайнасць сёлета вышэй, чым летась - 36 цэнтнераў з гектара.