У Аршанскім раёне можа з'явіцца міжнародны гандлёвы гарадок кітайскіх тавараў

17 августа 2017

Наконт перспектыў яго стварэння ішла размова сёння на перамовах намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Мікалая Снапкова з кітайскай дэлегацыяй з правінцыі Чжэцзян. Сёння намеры аб супрацоўніцтве бакі заверылі дакументальна. Гарадок кітайскіх тавараў плануюць пабудаваць у пасёлку Балбасава, чакаюцца інвестыцыі на 60 млн долараў. Аб'ект стане часткай прамыслова-лагістычнага комплексу. Яго рэалізацыя дазволіць сканцэнтраваць у Беларусі таварныя патокі, якія зараз размеркаваныя паміж Польшчай, Літвой і Расіяй. Балбасава можа стаць цэнтрам аптовага гандлю для прадпрымальнікаў.

Беларусь стане другой еўрапейскай краінай, у якой плануюць рэалізаваць гэты праект. Першы міжнародны гандлёвы гарадок летась з'явіўся пад Варшавай.