У Мінску завяршылася Міжнародная выстава ўзбраення і ваеннай тэхнікі MILEX

23 мая 2017

У Мінску завяршылася VIII Міжнародная выстава ўзбраення і ваеннай тэхнікі MILEX. За некалькі дзён форуму падпісана мноства кантрактаў. Напрыклад, прадпрыемства "Агат" заключыла два дагаворы з пастаяннымі партнёрамі з КНР.

Яшчэ адна распрацоўка спецыялістаў "Агата" - так званы "Салдат будучыні". Гэта комплекс, які дазваляе спецназу выконваць самыя разнастайныя задачы ў любых умовах надвор’я і шырынях зямнога шара абсалютна аўтаномна. Абсталяванне і экіпіроўка на 100 працэнтаў беларускія. Распрацоўкай ужо зацікавіліся 8 замежных дэлегацый.