У Мінску пачаў працу найбуйнейшы тэхнічны форум на планеце

5 октября 2015

Яго куратар - Міжнародная электратэхнічная камісія - распрацоўвае стандарты і робіць даступнымі тавары на сусветных рынках незалежна ад краіны-вытворцы. У форуме ўдзельнічае больш за тысячу экспертаў, адказных за міжнародную тэхнічную палітыку ў такіх сферах, як электроніка, hi-tech і энергаэфектыўнасць. Прымаць такую падзею ў Беларусі - значыць, мець магчымасць абараняць інтарэсы краіны пры распрацоўцы міжнародных стандартаў. У працы форуму прыме ўдзел больш як сотня тэхнічных экспертаў ад Беларусі. Свае прапановы ў фарміраванні асноў глабальнага бізнесу падрыхтавалі многія інстытуты Нацыянальнай акадэміі навук і прамысловыя прадпрыемствы краіны.