У Беларусі зніжаецца стаўка рэфінансавання

19 апреля 2017

У Беларусі з сённяшняга дня зніжаецца стаўка рэфінансавання з 15 да 14 працэнтаў гадавых, паведамілі ў Нацбанку. Рашэнне аб далейшым паніжэнні ставак прынята праўленнем Нацыянальнага банка ў сувязі з запаволеннем інфляцыі і станоўчымі тэндэнцыямі на валютным і дэпазітным рынках. Нагадаем, што стаўка рэфінансавання зніжаецца сёлета ўжо чацвёрты раз.