У Беларусі сёння адкрываецца Тыдзень прадпрымальніцтва

24 февраля 2017

Пройдзе больш за 100 мерапрыемстваў, прысвечаных развіццю бізнесу, а таксама рашэнню пытанняў актуальных для яго.

Удзельнікі - прадстаўнікі бізнес-супольнасці і дзяржорганаў. Ключавым днём Тыдня стане Асамблея дзелавых колаў - 1 сакавіка. Такія сустрэчы нацэленыя на эфектыўнае ўзаемадзеянне ўлады і бізнесу. Сёлета на парадку дня 86 прапаноў па шасці кірунках. Гэта і добрасумленная канкурэнцыя, і эфектыўная дэбюракратызацыя. Але гэта не адзіная пляцоўка для дыялогу ўлады і бізнесу. Сёння ў краіне дзейнічаюць грамадска-кансультатыўныя саветы, якія аператыўна вырашаюць набалелыя пытанні.

Ірына Касцевіч, намміністра эканомікі Беларусі:

"У 2016 годзе мы стварылі ў краіне 9000 новых прадпрыемстваў. Што такое прадпрыемства. Гэта не дырэктар і бухгалтар. Хоць ужо два рабочыя месцы. Чым актыўней і хутчэй будзе разгортвацца малы бізнес, тыя ж новыя прадпрыемствы больш за 9000 гэта таксама рабочыя месцы. І самае галоўнае – каб гэты бізнес хутчэй набіраў абароты і ствараў новыя рабочыя месцы. І, вядома ж, той бізнес, які ўжо існуе, які павінен быць нацэлены на развіццё. І мы максімальна імкнёмся стварыць гэтыя аптымальныя ўмовы".