Эканоміка

Спампаваць

11 Студзеня 2017 19:10

У Беларусі папярэдне сфарміраваны пералік аб'ектаў для прыватызацыі ў 2017

У Дзяржкаммаёмасці гэты спіс стварылі на падставе прапаноў галіновых міністэрстваў і канцэрнаў. У выніку заяўлена пра гатовасць прадаць сёлета дзяржпакеты пяцідзесяці васьмі акцыянерных таварыстваў. Большасць прадпрыемстваў ужо значылася ў аналагічным спісе мінулага года. Новых патрабаванняў да інвестараў прад'яўляцца не будзе. Затое пералік аб'ектаў, выстаўленых на продаж, упершыню ўзгодняць з бізнес-супольнасцю Беларусі.

Дзмітрый Сідараў, начальнік галоўнага ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Беларусі: "Гэта навінка 2017 года. Да гэтага такія пералікі не накіроўваліся на ўзгадненне. Сёлета мы вырашылі запытаць іх меркаванне, паколькі яны фарміруюць дзелавое асяроддзе. Таму нам меркаванне бізнесу будзе цікавае пры разглядзе гэтага пераліку. Таксама ў 2017 годзе прадугледжана правядзенне здзелак з аб'ектамі прыватызацыі па рыначным кошце. Адпаведныя змены занесеныя ў заканадаўства".

Раней пры падпісанні дамоў па прыватызацыі ў Беларусі ўлічвалася найбольшая цана прадпрыемства - балансавая альбо рыначная. Зараз цану пры продажы будзе дыктаваць толькі рынак. Гэта пакажа рэальны кошт прадпрыемства для інвестара і наблізіць працэс прыватызацыі да міжнародных стандартаў.  

 

Iншыя навіны