У Беларусі мадэрнізавана нацыянальная сістэма падтрымкі і развіцця экспарту

26 июня 2017

Аб гэтым заявіў першы віцэ-прэм'ер Васіль Мацюшэўскі на сумесным пасяджэнні дзвюх палат беларускага парламента. Наша краіна выходзіць на траекторыю аднаўлення эканомікі. Акрамя справаздачы працы ўрада, у дэпутатаў на разглядзе некалькі законапраектаў.

І ўсе падрабязнасці мы даведаемся ў нашага карэспандэнта ў Авальнай зале Вольгі Анішчанкі (прамое ўключэнне).

Сёння сапраўды падвойная падстава зазірнуць у Авальную залу Дома ўрада. Штогод апошні тыдзень чэрвеня дэпутаты завяршаюць вясновую працу апошняй у сезоне сесіяй. Але сёння так супала, хоць гэта звычайная практыка, парламентарыі заслухалі яшчэ і справаздачу ўрада. Адказ трымаў першы віцэ-прэм'ер Васіль Мацюшэўскі. Фармат зносін даволі стандартны: першай справай - вынікі, пасля - пытанні.

Зараз у Авальнай зале гатовыя абвясціць перапынак. Але паўгадзіны - і дэпутаты зноў зоймуць свае крэслы. Іх чакае яшчэ першае чытанне шэрагу законапраектаў. У тым ліку - аб абароне праў спажыўцоў і змен у законы аб дзяржрэгістрацыі нерухомасці.

Таксама чакаем заключнае слова спікера Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі. Ён паводле традыцыі падвядзе рыску гэтай парламенцкай вясны і анансуе, якім абяцае быць парадак восеньскай працы дэпутацкага корпуса.

Больш падрабязна раскажам у вячэрніх выпусках.