Сёння выслухалі заўвагі бізнесменаў Мінскага раёна

1 марта 2017

Актыўна працягвае выяўляць бар'еры, якія перашкаджаюць працы прадпрымальнікаў, і спецыяльная працоўная група. Сёння яе прадстаўнікі выслухалі заўвагі бізнесменаў Мінскага раёна.

Напрыклад, у буйнога міжнароднага грузаперавозчыка сабралася цэлая пачка прапаноў і заўваг. Так, штомесяц бухгалтэрыя кампаніі падае горы статсправаздач аб працы прадпрыемства. Паводле слоў кіраўніцтва, іх падрыхтоўка займае амаль палову працоўнага часу. Яшчэ адна праблема - прадпрыемства прайшло сертыфікацыю свайго транспарту. Арыгінал дакумента перадалі ў мытныя органы. Але тут арыгінальны сертыфікат папрасілі яшчэ ў дзвюх структурах - ДАІ і Дзяржпрамнаглядзе. Без падавання дакумента ў гэтыя органы транспарт не дапусцяць да працы.

Выказаць сваё меркаванне па паляпшэнні бізнес-клімату ў Беларусі прадпрымальнікі могуць і з дапамогай спецыяльных анкет на нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Абмеркаванне праблемных пытанняў працягнецца да 20 сакавіка.