З 1 ліпеня ўвозіць агародніну і садавіну ў Беларусь будзем па-новаму

22 июня 2017

Такое рашэнне прыняў Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Зараз, каб перавезці цераз мяжу больш за 5 кілаграмаў свежай прадукцыі і больш за 3 букеты кветак, трэба атрымліваць фітасанітарны сертыфікат. Прычым новаўвядзенні закрануць не толькі тых, хто падарожнічае праз аўтадарожныя пункты пропуску, але таксама пасажыраў самалётаў, цягнікоў, марскіх суднаў, нельга будзе пераслаць прадукцыю і поштай. Норму вылічаць зыходзячы ад колькасці падарожнікаў. Так, сям'я з трох чалавек зможа завезці без фітадакументаў агародніны і садавіны агульнай вагой да 15 кілаграмаў. Новыя правілы будуць дзейнічаць на ўсёй тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Таму прадукцыя, якая мае такі сертыфікат, зможа свабодна перамяшчацца па ўсёй мытнай тэрыторыі.

Афармляць фітасанітарны сертыфікат трэба да перасячэння мяжы. У адваротным выпадку садавіна, агародніна і кветкі звыш нормы будуць канфіскаваны і знішчаны.