Пабудова лічбавага грамадства ў Беларусі ідзе поўным ходам

20 августа 2017

Зрэшты, не хлебам адзіным багатая Беларусь. І далёка не толькі ў сельскай гаспадарцы ёсць прыемныя дасягненні, пра якія хочацца гаварыць. На тыдні наша грамадскасць атрымала адразу некалькі сведчанняў таго, што пабудова лічбавага грамадства ў Беларусі ідзе поўным ходам. Пачнем з супернавіны. У канцы тыдня аб'яўлена аб куплі сусветным IT-гігантам - карпарацыяй Google - беларускай кампаніі - рэзідэнта Парка высокіх тэхналогій. Сума куплі па ўмовах здзелкі не выдаецца. Ва ўсякім разе - пакуль.

І на гэтым жа тыдні - высокая ацэнка развіццю айчыннай IT- індустрыі ў дакладзе міжнароднай кампаніі Ernst&Young, і рэйтынг Міжнароднага саюза электрасувязі.

Падобна на дзіўнае супадзенне, але прыкладна тады, калі Google купіў першую кампанію, Беларусь стала актыўна паднімацца ў рэйтынгу развіцця інфармацыйна-камп'ютарных тэхналогій, за апошнія 15 гадоў стаўшы адным з сусветных лідараў. Па індэксе, які разлічвае Міжнародны саюз электрасувязі ў рамках праекта "Вымярэнне інфармацыйнага грамадства", Беларусь з 2002 года паднялася на 26 пазіцый. За гэты ж перыяд такі тэмп не паказала ніводная краіна.

Дынаміка выдатная. Але вернемся да гучнай навіны - куплі беларускай кампаніі мегакарпарацыяй Google. Як знакавая здзелка можа змяніць не толькі стаўленне фундатараў, але і ландшафт айчыннай IT-індустрыі. Падрабязнасці ў сюжэце Андрэя Лапцёнка (відэа).