Набыццё карпарацыяй Google беларускай кампаніі - рэзідэнта ПВТможа якасна наблізіць беларускія юрыдычныя нормы да міжнароднага права

21 августа 2017

Нядаўняе набыццё карпарацыяй Google беларускай кампаніі - рэзідэнта ПВТ можа стаць не проста прэцэдэнтам і сігналам для прыходу на рынак буйных замежных інвестараў, але і якасна наблізіць беларускія юрыдычныя нормы да міжнароднага права. Па словах экспертаў, такая здзелка праведзена ў краіне ўпершыню.

Нагадаем, з ініцыятывай укаранення ў такіх выпадках міжнародных стандартаў у беларускую правапрымяняльную практыку выступіў Парк высокіх тэхналогій. Ён пры падтрымцы IT-супольнасці і экспертаў падрыхтаваў праект дэкрэта, які ўтрымлівае найбольш папулярныя інструменты правядзення здзелак па міжнародным праве.