Першы камбайнер-двухтысячнік з'явіўся ў Віцебскай вобласці

17 августа 2017

Першы камбайнер-двухтысячнік (ён працуе адзін) з'явіўся ў Віцебскай вобласці. У лідары выйшаў механізатар філіяла селекцыйна-гібрыднага цэнтра "Задняпроўскі" ААТ "Аршанскі камбінат хлебапрадуктаў" Сяргей Грэкаў. Гэта ўборачная для яго ўжо 29-ая. Дарэчы, у паўночным рэгіёне асноўныя трыумфатары жніва працуюць менавіта на палях Аршанскага раёна. Тут больш за ўсё экіпажаў-тысячнікаў. У тым ліку і некалькі моладзевых.

Аграрыі вобласці ўжо прыбралі палову плошчаў зерневага кліну. Сярэдняя ўраджайнасць – больш за 32 цэнтнеры з гектара. Акрамя гэтага, паралельна са жнівом, на поўначы краіны працягваецца масавая сяўба зімавога рапсу.