Парламентарыі Беларусі і Эквадора будуць актыўна садзейнічаць развіццю двухбаковых адносін

26 мая 2017

Наконт гэтага ў Кіта гаварылі старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі са старшынёй Нацыянальнай асамблеі Эквадора.

Уладзімір Андрэйчанка перадаў Хасэ Серана Салгада віншавальнае пасланне ад імя кіраўніцтва Нацыянальнага сходу Беларусі з абраннем на пасаду старшыні Нацыянальнай асамблеі Эквадора. Кіраўнікі парламентаў дзвюх краін абмеркавалі пытанні пашырэння нарматыўна-прававой базы беларуска-эквадорскіх адносін, каардынацыі ратыфікацыі падпісаных дамоўленасцяў, узаемадзеянне ў рамках лацінаамерыканскага парламента, наладжвання сувязяў на ўзроўні рэгіёнаў і ўмацаванне гандлёва-эканамічных і гуманітарных сувязяў.